28.06.2024

БДАМЛМ: падвядзенне вынікаў архіўна-музейнай практыкі студэнтаў 2 курса гістарычнага факультэта БДУ

28 чэрвеня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прайшло падвядзенне вынікаў архіўна-музейнай практыкі студэнтаў 2 курса па спецыяльнасці “Гісторыя (Айчынная і замежная)” гістарычнага факультэта БДУ.

Студэнты праходзілі практыку ў архіве-музеі на працягу тыдня, вывучаючы архіўныя дакументы і музейныя прадметы, якія захоўваюцца ў БДАМЛМ. Кожны з практыкантаў працаваў у розных структурных падраздзяленнях: у аддзеле забеспячэння захаванасці дакументаў, аддзеле інфармацыйна-пошукавых сістэм і аўтаматызаваных архіўных тэхналогій, аддзеле архіваў арганізацый і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду, аддзеле інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў.

Падчас практыкі студэнты набылі досвед працы ў Дзяржаўным архіве, даведаліся больш пра гісторыю і культуру Беларусі. Па завяршэнні тыдня, яны прадставілі свае справаздачы аб праведзенай працы і атрыманых ведах. Куратарамі практыкі былі падпісаны дзённікі і дадзены характарыстыкі кожнаму студэнту.

На агульным сходзе дырэктар архіва-музея А.А. Макаранка падвяла вынікі архіўна-музейнай практыкі, падзякавала за працу і выказала надзею на далейшае супрацоўніцтва.