У ходзе яе правядзення былі дасягнуты дамоўленасці па выданні анталогіі Беларуска-Казахстанскага супрацоўніцтва ў літаратурна-выдавецкай дзейнасці.
Л.К.Шашкова перадала на захоўванне ў архіў зборнікі “Літаратура Казахстана ў замежных крыніцах” і “Замежнае ўспрыманне літаратуры Казахстана”, якія дазволяць больш цесна азнаёміцца з творчасцю класікаў і сучасных аўтараў Казахстана.Беларуска-казахстанскія літаратурныя сувязі бяруць пачатак у трыццатых гадах мінулага стагоддзя, са стварэння Саюза пісьменнікаў рэспубалік. У 1936 г. упершыню выйшлі на беларускай мове пераклады вершаў Джамбула, Ільяса Жансугурава, Сакена Сейфуліна, прозы Беімбета Майліна. Кроўнай сувяззю змацавала гэтыя адносіны Вялікая Айчынная вайна. У вызваленні Беларусі, у аперацыі “Баграціён” удзельнічалі Жумагалі Саін, Джубан Мулдагаліеў, Сагінгалі Сеітаў, Музафар Алімбаеў, Леанід Скалкоўскі, камандаваў партызанскім атрадам Ады Шарыпаў, што знайшло адлюстраванне ў яго творчасці і звязала братэрскай сувяззю. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў эвакуацыі ў Алматы знаходзіліся сем’і Якуба Коласа, Янкі Маўра. У пасляваенны час публікаваліся пераклады твораў Якуба Коласа, Рыгора Барадуліна, Максіма Танка і інш.Сведкамі цеснага сяброўства беларускага і казахскага народаў з’яўляюцца архіўныя дакументы, якія захоўваюцца ў БДАМЛМ. Стварэнне новага зборніка дакументаў, нарысаў і артыкулаў, аб чым і было прынята рашэнне на гэтай сустрэчы, паслужыць далейшаму ўмацаванню сяброўскіх сувязей дзвюх краін.