24 сакавіка 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі Музей іслама і Саборную мячэць горада Мінска, адчыненыя для вернікаў і наведвальнікаў зусім нядаўна, у 2016 годзе.
Экскурсія з імамам па музею і мячэці дазволілі занурыцца ў свет ісламскай культуры Беларусі, пазнаёміцца з такімі музейнымі эсканатамі, як: рэдкая манета Залатой Арды – данг хана Улу-Мухамада з надчаканам манетнага двара ВКЛ, які адлюстроўвае асабісты герб князя Вітаўта – «Калюмны»; клад срэбраных дзірхемаў Абасідскага халіфата 692 года; розныя па часе выданні Карана і іншыя сакральныя мусульманскія тэксты.
БДАМЛМ з’яўляецца захавацелем асабістых фондаў вядомых беларускіх татараў: пісьменніка, прафесара, заслужанага дзеяча культуры Сцяпана Хусейнавіча Александровіча, графіка Ібрагіма Рафаілавіча Гембіцкага, паэта, фалькларыста, перакладчыка Адама Геляры Каліфставіча Гурыновіча, грамадскага і культурнага дзеяча Ібрагіма Барысавіча Канапацкага, кампазітара Дзмітрыя Браніслававіча Смольскага і інш. Апроч таго, у фондах архіва-музея ёсць шматлікія дакументы аб сумесных праектах і ўзаемадачыненнях Беларусі і Татарстана (напрыклад, сведчанні аб знаходжанні Янкі Купалы з сям’ёй у татарскай вёсцы Пячышчы ў 1941–1942 гадах, дакументы аб гастролях Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага рускага тэатра імя М.Горкага ў Казані ў 1963 годзе).
Наведванне Музея іслама і Саборнай мячэці работнікамі БДАМЛМ паслужыла лепшаму знаёмству з гэтай канфесіянальнай і культурнай традыцыяй.

