14.02.2024

БДАМЛМ наведаў мерапрыемства, прысвечанае 35-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана і памяці загіблых у Афганістане

14 лютага 2024 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі мерапрыемства (літыю па загіблых у Афганістане і канцэрт), прысвечанае 35-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе “Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць пра ахвяры, што паслужылі выратаванню нашай Бацькаўшчыны”.

Куратарам мерапрыемства з’яўляўся Гвардыі палкоўнік, старшыня савета Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане “Памяць” Уладзімір Ільіч Шокаў.