На мерапрыемстве даецца шырокі агляд традыцыям, адкрыццям у прамысловасці, медыцыне, навуке, тэхналогіях, спорце, адукацыі, галоўным перамогам краіны. У рамках выставы прадстаўлены лакацыі “Мы – будучыня”, “Разумны горад”, “Прыгожая краіна”, “Навука і інтэлект”, “Клопат і Здароўе”, “Спартыўная краіна”, “На варце”, “Атамная энергія”, “Сельская гаспадарка”. Асаблівую атмасферу стварае зона культурных праектаў – пляцоўка, на якой праходзяць мерапрыемствы абсалютна рознага фармату ад кожнага рэгіёна краіны.
“Мая Беларусь” – падзея, створаная натхняць наведвальнікаў на адкрыццё краіны з розных новых бакоў і якасцяў.