На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска Г.В.Чэрнік, кіраўніцтва БДУКМ, ТДУ імя Г.Р.Дзяржавіна, дырэктара БДАМЛМ, БДАКФФД і БДАНТД, а таксама дзеячы культуры і мастацтва, студэнты і выкладчыкі ВНУ.
Планшэтная выстава «Во славу Родины, во имя Победы» ўяўляе сабой серыю інфарматыўных банэраў, прысвечаных ваенным і працоўным будням тых, хто абараняў Радзіму падчас Вялікай Айчыннай вайны, ўкладу шматнацыянальнага народа СССР у агульную перамогу над фашызмам.
У ходзе прэзентацыі дацэнт кафедры гісторыка-культурнай спадчыны, кандыдат гістарычных навук БДУКМ А.Я.Паўлава падзялілася дэталямі падрыхтоўкі праекта ў Беларусі. Прадставіла банэры, падрыхтаваныя беларускім бокам аб партызанскім і падпольным руху на акупаванай тэрыторыі Беларусі, укладзе дзеячаў культуры і мастацтва БССР у перамогу над нацысцкай Германіяй, помніках і мемарыяльных комплексах, якія адлюстроўваюць падзеі 1941–1944 гг. Значным элементам экспазіцыі сталі архіўныя дакументы і фатаграфіі, прадастаўленыя Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва.
У сваю чаргу навуковы кіраўнік Інстытута адукацыі і грамадскіх навук ТДУ імя Г.Р.Дзяржавіна, доктар гістарычных навук, прафесар У.В.Раманаў распавёў аб унікальных дакументах выставы, якія адлюстроўваюць ўклад Тамбоўскай вобласці ў барацьбу з фашызмам.
Правядзенне такой выставы ў Рэспубліцы Беларусь у 2025 годзе мае асаблівае значэнне ў сувязі са святкаваннем 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і Годам міру і Адзінства ў барацьбе з нацызмам у СНД.
Арганізатары выказалі падзяку ўсім установам за падтрымку і прадастаўленыя матэрыялы, падкрэсліўшы іх неацэнны ўклад у поспех праекта.
Выстава працягне працу ў Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» да 25 лютага 2025 года. Упэўнены, што яна стане яркай падзеяй у культурным жыцці абодвух гарадоў і паслужыць умацаванню творчых сувязей паміж Беларуссю і Расіяй.