25.04.2024

БДАМЛМ на канцэрце для дэлегатаў УНС

24 красавіка 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, сумесна з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і дзяржаўных архіўных устаноў, у мінскім Палацы спорту наведалі гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі "Час выбраў нас" для ўдзельнікаў першага пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла Міністэрства культуры.

Праграма канцэрта была сфарміравана з вядомых і любімых песень пра Беларусь, а таксама прэм'ер у выкананні артыстаў беларускай эстрады. Суправаджаў канцэртную праграму Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь.

Галоўнымі тэмамі канцэрта сталі пераемнасць пакаленняў, сямейныя каштоўнасці, захаванне гістарычнай памяці напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Галерэя малюнкаў