24.07.2026

БДАМЛМ на адкрыцці выставы “Леанід Левін. Імгненні” ў Хатыні

24 ліпеня 2026 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прынялі ўдзел у прэзентацыі выстаўкі “Леанід Левін. Імгненні”, арганізаванай Дзяржаўным мемарыяльным комплексам “Хатынь” сумесна з Галінай Леанідаўнай Левінай (дачкой) і прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння ганаровага архітэктара Беларусі.

У мерапрыемстве прянялі ўдзел прадстаўнікі БДАМЛМ, БДАКФФД, гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна, музея “Дзецям вайны” і інш.

У сваім выступленні дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка падкрэсліла важнасць захавання гістарычнай і культурнай памяці беларускага народа ў выхаванні ў маладога пакалення любові да радзімы.

Выстава “Леанід Левін. Імгненні” – гэта аповед пра чалавека, які ўмеў бачыць у кожным імгненні гісторыю, у кожным доме – чалавечы лёс, а ў архітэктуры – памяць народа. 

Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займаюць графічныя працы майстра, створаныя падчас шматлікіх паездак па Беларусі, яго кнігі – аўтабіяграфічная аповесць «Хатынь”, творы «Вайна і каханне”, “1,2,3,4…”, паэтычны зборнік “Імгненні”, альбом “Перажыць перажытае”. Экспазіцыю дапаўняюць інфармацыйныя планшэты, якія апавядаюць аб найбольш значных архітэктурных праектах Леаніда Левіна, яго творчым метадзе, грамадскай дзейнасці і ўнёску ў захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.