28 снежня 2023 г. на пляцоўцы Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў (НЦСМ) адбылося адкрыццё сумеснай выставы Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ) і НЦСМ “Моры рэальныя і выдуманыя. Беларускія літаратары на вакацыях”.
З уступным словам выступілі дырэктар БДАМЛМ Макаранка Алена і дырэктар НЦСМ Крыштаповіч Сяргей.
У фокусе экспазіцыі – фотаздымкі класікаў беларускай літаратуры Эдзі Агняцвет, Янкі Брыля, Уладзіміра Дубоўкі, Уладзіміра Караткевіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы і Максіма Танка падчас летняга адпачынку (з фондаў БДАМЛМ), таксама працы беларускіх мастакоў (з фонду НЦСМ).
Атмасфера выставы дазваляе на час забыцца пра снежныя шэрыя вуліцы Мінска і пераносіць у свет колераў і летняй цеплыні.
Выстава працягнецца да 18 лютага 2024 года.