Сумесны выставачны праект БДАМЛМ і НММ "Іван Ахрэмчык. Майстар. Людзі. Эпоха" знаёміць наведвальнікаў з творчай спадчынай мастака (прадстаўлены матэрыялы і фатаграфіі з Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і работы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь).
На мерапрыемстве выступілі дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Аляксандраўна Макаранка; намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Вікторыя Аляксандраўна Кузьміна; першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Васільеўна Шаранговіч; заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Васільевіч Уродніч; заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Афанасьевіч Апіёк; члены сям'і Івана Восіпавіча Ахрэмчыка.
Запрашаем усіх да наведвання да 21 студзеня 2024 года.