11.10.2024

БДАМЛМ на адкрыцці выставы «Сергей Есенин: Я расскажу про свою тебе жизнь» ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы

10 кастрычніка 2024 года супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея (далей – БДАМЛМ) прынялі ўдзел у адкрыцці выставы «Сергей Есенин: я расскажу про свою тебе жизнь» ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.

Праект падрыхтаваны Дзяржаўным музеем – запаведнікам С.А.Ясеніна (Канстанцінава), Маскоўскім дзяржаўным музеем С.А.Ясеніна і Народным музеем С.А.Ясеніна (Варонеж).

 Экспазіцыйны аповед створаны як дакументальна – паэтычная храналогія і адлюстроўвае найбольш значныя падзеі жыццёвага і творчага шляху Сяргея Ясеніна.

На выставе прадстаўлены аўтографы ясенінскіх твораў розных гадоў, у тым ліку верша «Паэт» (1912). Сярод аўтографаў і творы, напісаныя 100 гадоў таму, у 1924-м: «Ліст ад маці», паэмы «Песня аб вялікім паходзе» і «Ганна Снегіна»(1924).

Фатаграфіі, дакументы, прадметы этнаграфічнай калекцыі, кнігі распавядаюць пра сям’ю, дзяцінства, вучобу Сяргея Ясеніна, пра яго побыт у Маскве і Петраградзе, пра літаратурную і выдавецкую дзейнасць, падарожжы на Каўказ, у Еўропу і Амерыку.

Жывапісныя і графічныя работы ўвасабляюць вобразы Сяргея Ясеніна і яго твораў, маляўнічыя краявіды старадаўняга сяла Канстанцінава на беразе ракі Акі – малой радзімы паэта.

Пад час адкрыцця выставы работнікі БДАМЛМ выказалі сваё меркаванне пра  важнасць правядзення сумесных міжнародных праектаў.

Упрыгожыла вернісаж музычная праграма, у якой узялі удзел студэнты і выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і ансамбль «Берагі» Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур.

Галерэя малюнкаў