85 гадоў таму, 17 верасня 1939 года, пачалося ўз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. У найважнейшай падзеі таго знамянальнага года – Народным сходзе Заходняй Беларусі ў Беластоку – браў удзел і Янка Купала. Цэнтральным экспанатам выставы “Безназоўнае” стала паэма Я.Купалы з аднайменнай назвай. Куратар выставы Марыя Барткова распавяла аб тым, як 100 год таму, у 1924 годзе, калі адбылося першае ўзбуйненне БССР, стваралася гэта паэма. У экспазіцыі – рукапіс паэмы, дзесяць разделаў якой яднае сімвалічны вобраз Беларусі, што прайшла няпросты шлях і “на куце ў хаце сваёй села”.
Пад час куратарскай экскурсіі работнікі БДАМЛМ выказалі зацікаўленасць і іншымі экспанатамі, прадстаўленымі на выставе. Гэта фотаздымкі Сяргея Прытыцкага, дзеяча партызанскага руху Заходняй Беларусі, Уладзіславы Луцэвіч у Вязынцы і Радашковічах, падчас адкрыцця помніка песняру, таксама кнігі з уласнай бібліятэкі Уладзіславы Луцэвіч і інш.
Па заканчэнні мерапрыемства работнікі БДАМЛМ падзяліліся меркаваннем аб неабходнасці паважлівага стаўлення да памятных дат у гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Імкненне беларусаў, якое ідзе з глыбіні стагоддзяў, годна жыць у адзінай дзяржаве з'явілася галоўнай сілай, якая забяспечыла ўз'яднанне народаў Заходняй і Усходняй Беларусі. Выстава “Безназоўнае" дазваляе акунуцца ў далёкую атмасферу тых гістарычных падзей.