У рамках святочнага мерапрыемства ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылася прэзентацыя кастрычніцкага нумара-альманаха “Роднага слова”, а таксама лекцыя вядучага навуковага супрацоўніка музея Анастасіі Трафімчык па матэрыялах часопіснага артыкула “Уладзімір Караткевіч у творах са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь”.
Асаблівым упрыгожваннем святочнага мерапрыемства стала тэматычная музычная праграма “Пад белымі крыламі”, падрыхтаваная выкладчыкамі і студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Дзякуючы аб’яднаным намаганням архіўных устаноў і музеяў даследчыя матэрыялы пра У.С.Караткевіча не толькі захоўваюцца, але і знаходзяць новае жыццё ў выставах, лекцыях і мастацкіх праграмах.

