Пісьменнік-франтавік, выдатны мастак слова, Васіль Быкаў вывеў беларускую антываенную літаратуру на сусветны ўзровень. Найвялікшая ступень мастацкай праўдзівасці, глыбіня пранікнення ў таямніцы народнай і чалавечай псіхалогіі прынеслі творам Быкава абсалютнае прызнанне сярод чытачоў розных краін. Чалавечае вымярэнне ваенным падзеям – праз боль, смерць сяброў, напружанне боя, стогны і крыкі раненых – робіць прозу Быкава зразумелай і блізкай ва ўсе часы.
БДАМЛМ захоўвае багаты на дакументы фонд пісьменніка (№ 165), які прыцягвае ўвагу даследчыкаў, журналістаў, грамадскасці. Найбольш цікавыя дакументы (фотаздымкі, ліставанні, публікацыі, сцэнары, рукапісы твораў В. Быкава, прыжыццёвыя і навейшыя выданні яго кніг і інш.) прадстаўлены на спецыяльна падрыхтаванай да юбілею пісьменніка выставе “Сам-насам з вечнасцю”.
Дакументы з фонду Васіля Быкава былі выкарыстаны пры стварэнні дакументальнага фільма “Судьба отмерила нам непомерно”, за што стваральнікі фільма выказалі падзяку БДАМЛМ і асабіста дырэктару Алене Аляксандраўне Макаранка. Фільм быў паказаны ў першыя хвіліны юбілейнага дня - 19 чэрвеня 2024 года.
https://www.1tv.ru/doc/pro-zhizn-zamechatelnyh-lyudey/sudba-otmerila-nam-nepomerno-dokumentalnyy-film-k-100-letiyu-vasilya-bykova-anons