19.02.2024

БДАМЛМ: аб правядзенні акцыі "Архівы – школе"

19 лютага 2024 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” студэнты 2-га курса Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі наведалі Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва з мэтай знаёмства з архівам-музеем, асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці і складам дакументаў.

Для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па установе з наведваннем чытальнай залы і архівасховішча, падчас якой дзеці пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва-музея, складам і асаблівасцямі захоўвання дакументаў, асноўнымі напрамкамі работы аддзелаў.

Супрацоўнікі аддзела публікацыі, інфармацыі і выкарыстання дакументаў прадставілі літаратурна-дакументальную выставу “Перад сабой і светам будзь праўдзівы”, прысвечаную 110-годдзю народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад германскіх захопнікаў.

Галерэя малюнкаў