Экскурсія стала часткай прафарыентацыйнай работы БДАМЛМ і была арыентавана на маладых людзей, якія разглядаюць магчымасць паступлення на гістарычны факультэт. Загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў В.В.Біруля распавяла пра асноўныя функцыі сучаснага архіва-музея і пазнаёміла з каштоўнымі дакументальнымі матэрыяламі БДАМЛМ. Вучні даведаліся пра тое, якія сакрэты захоўваюць асабістыя лісты, дзённікі і рукапісы знакамітых беларускіх пісьменнікаў, мастакоў і кампазітараў.
У чытальнай зале архіва-музея школьнікі з цікавасцю азнаёміліся з экспазіцыямі, прысвечанымі знакавым датам і асобам беларускай культуры: выставай “Жыццё. З такімі хітрымі вачыма…”, прысвечанай 90-годдзю народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, і выставай “У святле рампы: больш за паўстагоддзя на тэатральнай сцэне…”, прысвечанай 95-годдзю народнага артыста СССР Расціслава Янкоўскага.
Пасля экскурсіі вучні падзяліліся сваімі станоўчымі ўражаннямі і выказалі шчырую падзяку супрацоўнікам БДАМЛМ за цікавую і змястоўную экскурсію.