29.03.2024

Акцыя “Архівы – школе” ў БДАМЛМ

28 сакавіка 2024 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” вядучы архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Мізон Наталля Аляксандраўна правяла экскурсію для навучэнцаў 9 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №215 г.Мінска”.

Работнікам было арганізавана наведванне выставы “Перад сабой і светам будзь праўдзівы…”, прысвечанай Аркадзю Куляшову. У экспазіцыі прадстаўлены асабістыя рэчы паэта, якія адлюстроўваюць яго жыццёвы і творчы шлях. Навучэнцы змаглі азнаёміцца з фотаздымкамі, яго перапіскай з роднымі і, вядома ж, творамі. Асаблівую цікавасць выклікаў унікальны друкаваны тэкст аднаго з самых вядомых твораў «Бывай».