04.03.2024

Акцыя “Архівы – школе” ў БДАМЛМ

4 сакавіка 2024 года ў рамках акцыі “Архівы – школе” работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва правялі экскурсію для навучэнцаў 9-х класаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Архівісты распавялі гасцям пра гісторыю стварэння архіва-музея, склад і асаблівасці фондаў установы, магчымасці выкарыстання дакументаў архіва.