Куратар выставы вядучы архівіст Наталля Аляксандраўна Мізон пазнаёміла экскурсантаў з літаратурна-дакументальнай экспазіцыяй, якая падрыхтавана на аснове архіўных матэрыялаў з фондаў БДАМЛМ і прадстаўляе багатую спадчыну паэта. Падчас экскурсіі ў навучэнцаў была ўнікальная магчымасць убачыць рукапісы, ліставанн,і творчыя напрацоўкі, фотаздымкі Рыгора Барадуліна з роднымі, сябрамі і калегамі.
Школьнікі падзякавалі за глыбокую і змястоўную экскурсію, адзначыўшы, што пазналі шмат новага пра асабістае жыццё Рыгора Іванавіча, яго сяброўскія адносіны, перакладчыцкую і грамадскую дзейнасць.