19.06.2024

Аглядная экскурсія ў БДАМЛМ

18 чэрвеня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) праведзена экскурсія для работнікаў бібліятэкі і ўдзельнікаў кніжнага клуба "Мне не шкада".

Экскурсанты атрымалі магчымасць пазнаёміцца з багатай калекцыяй БДАМЛМ, каштоўнымі дакументамі і прадметамі. Даведаліся аб творчым шляху вядомых пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў і музыкантаў, чые творы і творчыя знаходкі захоўваюцца ў архіве-музеі, а таксама аб рабоце архівістаў і навуковых супрацоўнікаў, якія клапоцяцца аб захаванні і перадачы спадчыны беларускай культуры будучым пакаленням.