10.09.2025

Аб удзеле работнікаў БДАМЛМ у семінары-нарадзе з маладзёжным актывам Міністэрства юстыцыі, органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі

10 верасня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) — члены першаснай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (далей – БРСМ) архіва-музея Н.Д.Кручок і Л.А.Рымарава прынялі ўдзел у семінары-нарадзе з маладзёжным актывам Міністэрства юстыцыі, органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі.

 

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся міністр юстыцыі Я.І.Каваленка, дэпутат Мінскага гарадскога савета дэпутатаў, генеральны дырэктар дзяржаўнай установы «Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы» А.В.Шастакоў.

Семінар-нарада паслужыў дыялогавай пляцоўкай маладзёжнага актыву Міністэрства юстыцыі, органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі з прадстаўніком Цэнтральнага камітэта БРСМ. Акрамя таго, былі абраныя дэлегаты галіновага камітэта першасных арганізацый БРСМ на 46-ы З'езд БРСМ.

Пасля заканчэння мерапрыемства адбылася аглядная экскурсія для ўдзельнікаў семінара-нарады па тэматычнай дакументальнай выставе, прысвечанай Дню народнага адзінства, падрыхтаванай Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь.