13.10.2023

13 кастрычніка 2023 года ў БДАМЛМ адкрылася выстава, прысвечаная Тыдню бацькоўскай любові

Напярэдадні святкавання Дня маці і Дня бацькі пярвічная прафсаюзная арганізацыя БДАМЛМ далучылася да рэспубліканскіх прафсаюзных акцый "Павіншуем маму разам!" і "Павіншуем тату разам!"

Віншавальныя паштоўкі былі адпраўлены ўсім бацькам супрацоўнікаў - членаў прафсаюза. Акрамя таго, у архіве-музеі сіламі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі была арганізавана і адкрыта выстава "... Пакуль дымяцца коміны - нагрэйцеся ў бацькоў... ", прымеркаваная да святочнага тыдня бацькоўскай любові.

На экспазіцыі дэманструюцца асабістыя  рэчы і фатаздымкі бацькоў супрацоўнікаў архіва-музея. Гэта яшчэ адна магчымасць падзякаваць сваім самым родным людзям за іх падтрымку, пяшчоту і ўсю тую любоў , якую яны ўкладаюць у сваіх дзяцей.