Узвышаўскія чытанні

Звяртаем ўвагу, што з поўнымі тэкстамі выданняў Вы можаце азнаёміцца ​​ў чытальнай зале нашага архіва-музея.

Пра час "Узвышша". Выпуск 5

У зборнік увайшлі матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў, прысвечаных гісторыі літаратурных працэсаў 20‒30-х гг. XX ст., а таксама юбілейным датам пісьменнікаў А.Мрыя (VIII), А.Адамовіча, С.Дарожнага, Л.Калюгі, М.Лужаніна (IX), і прымеркаваных да 50-годдзя стварэння Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (Х). Даклады чытанняў ‒ гэта падсумаванне архіўных пошукаў і навуковых даследаванняў гісторыі беларускай літаратуры, зробленых у апошнія гады.

Пра час "Узвышша". Выпуск 4

У зборнік увайшлі матэрыялы навуковай канферэнцыі “Узвышаўскія чытанні”, прысвечанай 125-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У навуковых артыкулах прадстаўлены літаратуразнаўчыя даследаванні творчасці Янкі Купалы, а таксама вопыт вывучэння архіўнай спадчыны паэта.

Пра час "Узвышша". Выпуск 3

У зборнік увайшлі матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў, прысвечаных юбілейным датам пісьменнікаў Кузьмы Чорнага і Змітрака Бядулі, а таксама гісторыі літаратурных працэсаў 20‒30-х гадоў XX стагоддзя. Даклады чытанняў ‒ гэта падсумаванне архіўных пошукаў і навуковых даследаванняў гісторыі беларускай літаратуры, зробленых у апошнія гады.

Пра час "Узвышша". Выпуск 2

У зборнік увайшлі матэрыялы Узвышаўскіх чытанняў, прысвечаных юбілейным датам паэтаў Тодара Кляшторнага і Паўлюка Труса, а таксама гісторыі літаратурных працэсаў 20‒30-х гадоў XX стагоддзя. Даклады чытанняў ‒ гэта падсумаванне архіўных пошукаў і навуковых даследаванняў гісторыі беларускай літаратуры, зробленых у апошнія гады.

Пра час "Узвышша". Выпуск 1

У зборнік увайшлі матэрыялы навуковых канферэнцый, прысвечаных юбілейным датам літаратуразнаўца А.А.Бабарэкі, гісторыка, краязнаўца, літаратуразнаўца, мастацтвазнаўца М.І.Каспяровіча, паэта Я.Пушчы, 75-годдзю з часу стварэння літаратурнага згуртавання “Узвышша”. Даклады канферэнцый ‒ гэта вынік архіўных пошукаў і навуковых даследаванняў гісторыі беларускай літаратуры 1920-х гадоў.