Паслугі

У БДАМЛМ арганізавана работа чытальнай залы.

Г Р А Ф І К   Р А Б О Т Ы

ПАНЯДЗЕЛАК-ЧАЦВЕР: 9.00-17.00

ПЯТНІЦА: 9.00-16.00

БДАМЛМ выконвае запыты ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў дзяржаўнай і недзяржаўнай форм уласнасці, грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама замежных устаноў і грамадзян па дакументах БДАМЛМ. Выдае ў адпаведным парадку завераныя копіі і выпіскі з дакументаў, даведкі тэматычнага і сацыяльна-прававога характару.

АДМІНІСТРАЦЫЙНЫЯ ПРАЦЭДУРЫ

Выдача архіўнай даведкі (архіўнай копіі, архіўнай выпіскі, інфармацыйнага пісьма) па запытах сацыяльна-прававога характару (складаецца на аснове архіўных дакументаў, якія не змяшчаюць звестак, што адносяцца да асабістай тайны грамадзян), якія не датычацца маёмасных і спадчынных правоў грамадзян:

Дакументы, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры: заява.

Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры: 15 дзён з дня падачы заявы, а пры неабходнасці дадатковага вывучэння і праверкі – 1 месяц.

Тэрмін дзеяння даведак ці іншых дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры: бестэрмінова.

Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры: бясплатна.

Выдача архіўнай даведкі (архіўнай копіі, архіўнай выпіскі, інфармацыйнага пісьма) па запытах сацыяльна-прававога характару (складаецца на аснове архіўных дакументаў, якія не змяшчаюць звестак, што адносяцца да асабістай тайны грамадзян), якія датычацца маёмасных і спадчынных правоў грамадзян:

Дакументы, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры: заява; дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.

Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры: 15 дзён з дня падачы заявы, а пры неабходнасці дадатковага вывучэння і праверкі – 1 месяц.

Тэрмін дзеяння даведак ці іншых дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры: бестэрмінова.

Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры: 0, 5 б.в. - пры праглядзе дакументаў за перыяд да 3 гадоў; 1 б.в. – пры праглядзе дакументаў за перыяд звыш 3 гадоў.

Выдача архіўнай даведкі (архіўнай копіі, архіўнай выпіскі) па запытах сацыяльна-прававога характару, якія датычацца архіўных дакументаў, што змяшчаюць звесткі, якія адносяцца да асабістай тайны грамадзян:

Дакументы, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры: заява; пашпарт; дакумент, які пацвярджае права спадчыннасці (пры выдачы пасля смерці грамадзяніна яго спадчыннікам).

Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры: 15 дзён з дня падачы заявы, а пры неабходнасці дадатковага вывучэння і праверкі – 1 месяц.

Тэрмін дзеяння даведак ці іншых дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры: бестэрмінова.

Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры: бясплатна.

Выдача дазволу на вываз копій архіўных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, абмежаваных да перамяшчэння праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь на падставах неэканамічнага характару:

Дакументы, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры: заява (запыт); дакумент, якія пацвярджае права ўласнасці на заяўленыя да часовага вывазу архіўныя дакументы; дакумент, які пацвярджае страхаванне архіўных дакументаў, што часова вывозяцца, з забеспячэннем усіх выпадкаў страхавых рызыкаў, або дакумент аб дзяржаўнай гарантыі фінансавага пакрыцця ўсіх рызыкаў, прадстаўленых краінай, якая прымае архіўныя дакументы, на карысць Рэспублікі Беларусь; пісьмовыя гарантыі прымаючага боку і дзяржаўных органаў краіны прызначэння ў дачыненні да захавання і вяртання вывезеных дакументаў з указаннем мэт і ўмоў іх часовага вывазу; пісьмовая гарантыя ад заяўніка з указаннем тэрміна вяртання архіўных дакументаў.

Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры: 15 дзён.

Тэрмін дзеяння даведак ці іншых дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры: 1 год.

Памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры: бясплатна.

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур ажыццяўляе загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Іванова Таццяна Вадзімаўна (2 паверх, пам. 11, тэл. 327 11 88). Графік прыёму: у працоўны час архіва-музея.

Парадак абскарджвання адміністрацыйнага рашэння

Накіраваць адміністрацыйную скаргу Вы можаце ў вышэйстаячую арганізацыю – Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (вул. Калектарная, д. 10, 220004, г. Мінск). 

Адміністрацыйная скарга можа быць пададзена на працягу аднаго года з дня прыняцця адміністрацыйнага рашэння, якое Вы жадаеце абскардзіць. Скарга падаецца ў пісьмовай форме і ў ёй павінны быць указаны:

  • назва органа, які будзе разглядаць скаргу – Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь;
  • Вашы прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць), месца жыхарства (месца знаходжання) – для грамадзян; найменне і месца знаходжання – для юрыдычных асоб);
  • найменне органа, які прыняў адміністрацыйнае рашэнне – Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва;
  • змест адміністрацыйнага рашэння, на якое падаецца скарга;
  • падставы, паводле якіх Вы лічыце адміністрацыйнае рашэнне неправамерным;
  • Вашы патрабаванні;
  • дакументы і (ці) звесткі (пры іх наяўнасці), якія прадстаўляюцца разам з адміністрацыйнай скаргай;
  • подпіс грамадзяніна, ці подпіс кіраўніка юрыдычнай асобы або асобы, якая ўпаўнаважана ва ўстаноўленым парадку падпісваць скаргу, завераная пячаткай юрыдычнай асобы, ці подпіс прадстаўніка зацікаўленага асобы (электронны лічбавы подпіс такіх асоб).

БДАМЛМ аказвае ПЛАТНЫЯ ПАСЛУГІ:

Прадастаўленне для капіравання:

  • дакументаў асабліва каштоўных і з фондаў І катэгорыі – 0.55 BYN за дакумент
  • дакументаў з фондаў ІІ, ІІІ катэгорыі – 0.28 BYN за дакумент

Ксеракопія:

  • фармат А4 – 0.37 BYN за аркуш
  • фармат А3 – 0.55 BYN за аркуш

Сканаванне:

  • электронная копія – 0.92 BYN за аркуш
  • электронная копія з раздрукоўкай – 1.06 BYN за аркуш

Афармленне копіі (прастаўленне штампа і ўказанне пошукавых дадзеных дакумента) – 0.1 BYN за кожны аркуш

Выкананне тэматычных запытаў:

Вывучэнне навукова-даведачнага апарата (вопісы, каталогі) дакументаў па тэме (запыту) – 77.84 BYN за тэму (запыт)

Выяўленне і падбор дакументаў па тэме (запыту) – 2.32 BYN за тэму (запыт)

Анатаванне зместу дакументаў на картках – 0.37 BYN за дакумент

Сістэматызацыя картак – 0.04 BYN за картку

Складанне пераліку па тэматычнаму запыту – 19.46 BYN за тэму (запыт)

Складанне прадмоў да пераліку тэматычнага запыту – 38.93 BYN за пералік

Друкаванне тэматычных пералікаў і інш. – 2.69 BYN за пералік

Зверка тэкстаў пасля друкавання – 0.16 BYN за дакумент

Рэквізіты разліковага рахунку БДАМЛМ

Установа “Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва” (БДАМЛМ), вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, 220030, г. Мінск, тэл. (017) 327-25-00, УНП 100703430, ОКПО 03495025, р/р BY30 BLBB 3632 0100 7034 3000 1001 у ЦБП №538 г. Мінска ААТ “Белінвестбанк”, IBAN BLBBBY2X, вул. Каржа, 11а

Калі ласка, азнаёмцеся з парадкам карыстання архіўнымі дакументамі ў чытальнай зале БДАМЛМ.

У адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку карыстання архіўнымі дакументамі ў чытальных залах дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь (зацверджана пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2012 г. № 133) і Загадам дырэктара БДАМЛМ ад 20.04.2017 № 30 “Аб выдачы дакументаў з архівасховішча” ўстаноўлены наступныя правілы карыстання архіўнымі дакументамі:

  1. Карыстальнікі дапускаюцца ў чытальную залу на падставе асабістай заявы. Карыстальнікі, якія вядуць навуковую працу ў адпаведнасці з планам навукова-даследчых работ навуковых устаноў, устаноў адукацыі і іншых устаноў альбо выконваюць службовае заданне, прадастаўляюць пісьмо ад арганізацыі, якая накіравала іх. У заяве або пісьме ўказваюцца прозвiшча, уласнае імя, імя па бацьку карыстальнікаў, пасада, вучонае званне, навуковая ступень, тэма, мэта і храналагічныя рамкі даследавання.
  2. Справы і іншыя архіўныя дакументы прадастаўляюцца карыстальніку на падставе запоўненага бланка заказу. Пры атрыманні спраў карыстальнік абавязаны распісацца ў бланку заказу за кожную адзінку захоўвання. Подпіс карыстальніка сведчыць, што ён прымае на сябе адказнасць за захаванасць дакументаў падчас карыстання імі.
  3. Максімальная колькасць спраў для выдачы аднаму карыстальніку ў чытальную залу – 10 адзінак захоўвання. Наступны заказ ад карыстальніка прымаецца толькі пасля здачы спраў папярэдняга заказу.
  4. Справы ў чытальную залу выдаюцца толькі пасля праверкі фізічнага стану і паліставай праверкі, не пазней чым праз шэсць гадзін пасля афармлення заказа.
  5. Асабліва каштоўныя дакументы, якія маюць фонд карыстання ў выглядзе мікра-фота-ксера і электронных копій, для карыстання не выдаюцца. Замест іх выдаюцца копіі.
  6. Адмова або адтэрміноўка ў выдачы архіўных дакументаў дапускаецца ў выпадках: абмежаванняў, устаноўленых у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь або арганізацыямі і грамадзянамі, у працэсе дзейнасці якіх утварыліся дакументы, перададзеныя на пастаяннае захоўванне ў дзяржаўныя архівы; неабходнасці выканання службовых заданняў работнікамі архіва-музея; выдачы спраў і дакументаў у часовае карыстанне iншым установам; выдачы іх іншаму карыстальніку; экспанавання замоўленых дакументаў на выставах.
  7. Дакументы, якія не прайшлі навуковага апісання і тэхнічнага афармлення, для карыстання ў чытальную залу не выдаюцца.
  8. Тэрміны выдачы спраў для карыстальнікаў у чытальную залу – 30 дзён з часу выдачы спраў з архівасховішча.
  9. У выпадку, калі карыстальнік не наведвае чытальную залу на працягу двух тыдняў, падрыхтаваныя для яго дакументы вяртаюцца ў сховішча.
  10. Паўторны заказ спраў пасля вяртання карыстальнікамі ў архівасховішча прымаецца не раней чым праз 3 месяцы з дня іх вяртання, а на справы з асабліва каштоўнымі дакументамі – праз 6 месяцаў.