Юрка Лявонны. "Пералівы"

Пералівы / Юрка Лявонны; уклад. і прадмова Віктара Жыбуля. - Мінск: Галіяфы, 2018. - 128 с. (Святлацені). ISBN  978-985-7140-81-7.

Гэтая кніга распачынае серыю “Святлацені”, прысвечаную літаратуры 20-40-х гг. ХХ стагоддзя.

Юрка Лявонны (1908-1937) – цікавы паэт міжваеннага перыяду, актыўны ўдзельнік вядомага літаратурнага згуртавання “Маладняк”, чые творы не выходзілі асобным выданнем больш за паўстагоддзя.

У кнігу ўвайшлі вершы як уключаныя аўтарам у прыжыццёвыя зборнікі, так і тыя, што друкаваліся толькі ў газетах і часопісах. Упершыню публікуецца аўтабіяграфічная характарыстыка Ю. Лявоннага, напісаная на золку творчага шляху, у маі 1926 г.

Укладанне і прадмова – літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук, навуковы супрацоўнік БДАМЛМ Віктар Жыбуль.