Уладзімір Самойла. Выбранае

Самойла, У. Выбранае / Уладзімір Самойла; уклад., падрыхтоўка тэкстаў, уступ. слова, агульнае рэдагаванне Наталлі Гардзіенкі, Лявона Юрэвіча; камент. Наталлі Гардзіенкі, Аляксандра Пашкевіча, Лявона Юрэвіча. - Мінск: Кнігазбор, 2017. - 288 с.: [4] с. іл. - (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 34). - ISBN 978-985-7180-36-3.

Кніга "Выбранае" Уладзіміра Самойлы - другая ў падсерыі "Спадчына: агледзіны" серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны" Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" - гэта складзены ўпершыню зборнік прац апекуна Янкі Купалы, выдатнага літаратурнага крытыка і філосафа. У выданне ўвайшлі рэцэнзіі на зборнікі Я.Купалы, К.Сваяка, Н.Арсенневай, перыёдыкі і асобныя творы аўтараў 1920-х - 1930-х гг. Таксама ў кнізе можна знайсці філософскія эсе, у тым ліку найбольш важнае "Гэтым пераможаш!", некаторыя лісты Уладзіміра Самойлы, публікацыі, прысвечаныя яго біяграфіі і творчасці, ды інтэрв'ю з сынам дзеяча. Выданне рэпрэзентуе малавядомую сёння, але багатую і разнастайную творчую спадчыну выдатнага беларускага інтэлектуала.

Укладанне, падрыхтоўка тэкстаў, уступнае слова, агульнае рэдагаванне намесніка дырэктара БДАМЛМ Наталлі Гардзіенкі і Лявона Юрэвіча. Каментары Наталлі Гардзіенкі, Лявона Юрэвіча і Аляксандра Пашкевіча.