Тамаш Грыб. Выбранае.

Грыб, Т. Выбранае: [Тэкст] / Тамаш Грыб; уклад., уступ. слова Наталлі Гардзіенкі, Лявона Юрэвіча; камент. Андрэя Бучы, Наталлі Гардзіенкі, Лявона Юрэвіча; бібліяграфія Андрэя Бучы. - Мінск: Кнігазбор, 2017. - 476 с., [8] с. іл. - (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 32). - ISBN 978-985-7180-28-8.

Першая кніга падсерыі "Спадчына: агледзіны" серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны" Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" ўяўляе сабою складзены ўпершыню ў гісторыі зборнік выбраных прац грамадскага дзеяча, раднага БНР, публіцыста, архівіста Тамаша Грыба. У выданне ўвайшлі як найбольш значныя і вядомыя публікацыі аўтара, гэтак і тэксты ды ліставанне, што не публікаваліся пры яго жыцці. У кнізе можна таксама прачытаць сведчанні сучаснікаў пра Тамаша Грыба і знайсці яго бібліяграфію. "Выбранае" Тамаша Грыба шырока і разнастайна прадстаўляе інтэлектуальную спадчыну дзеяча, маючы на мэце вяртанне яго даробку ў айчынны філасофскі і гістарычны дыскурсы.

Укладанне, падрыхтоўка тэкстаў, уступнае слова, агульнае рэдагаванне намесніка дырэктара БДАМЛМ Наталлі Гардзіенкі і Лявона Юрэвіча. Каментары Андрэя Бучы, Наталлі Гардзіенкі і Лявона Юрэвіча. Бібліяграфія Андрэя Бучы.