Паўліна Мядзёлка. "Сцежкамі жыцця"

Сцежкамі жыцця / Паўліна Мядзёлка; прадм., падрыхт. тэксту, камент. Ганна Запартыка. – Мінск: Лімарыус, 2018. – 612 с. : іл. – (Беларуская мемуарная бібліятэка). ISBN 978-985-6968-69-6.

Кніга “Сцежкамі жыцця” – мемуары вядомай артысткі, педагога, літаратаркі, дзяячкі беларускага адраджэння Паўліны Мядзёлкі (1893-1974).

Рыхтуючы да друку свае ўспаміны дзяячка сутыкнулася са шматлікімі цэнзурнымі перашколамі. Упершыню яны ўбачылі свет у 1974 г. – праз некалькі месяцаў пасля яе смерці. Новае ж выданне, заснаванае найперш на рукапісах, што захоўваюцца ў асабістым фондзе П. Мядзёлкі (БДАМЛМ, Ф. 403), пераважае папярэдняе амаль у тры разы. Яно ўвабрала ў сябе і ўжо вядомую першую кнігу “Сцежак жыцця” (але са шматлікімі адноўленымі фрагментамі), і другую кнігу, і “Беглыя нататкі для памяці. Факты, якія не могуць і не павінны быць апублікаваны”, а таксама лісты і іншыя дакументы да гісторыі выдання ўспамінаў П. Мядзёлкі.

Прадмова, падрыхтоўка тэксту да друку, каментары – дырэктар БДАМЛМ Ганна Запартыка.