Наум Перкин. "Эпитафия без елея. Страницы воспоминаний партизана"

Перкин, Н. Эпитафия без елея. Страницы воспоминаний партизана / Наум Перкин. Минск: Регистр, 2013. - 190 с.

Навум Саламонавіч Перкін (1912-1976) – беларускі літаратуразнаўца і крытык, доктар філалагічных навук, прафесар. Нарадзіўся ў г.п. Тураў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1946 г. навуковы супрацоўнік, з 1963  г. загадчык сектара Інстытута літаратуры АН БССР.

Пры жыцці Навума Саламонавіча поўныя ўспаміны яго партызанскага жыцця так і не былі надрукаваныя з-за прыгавору савецкага рэцэнзента: “ні ў якім выпадку выдаваць нельга”. Толькі ў 1982 годзе, дзякуючы намаганням удавы пісьменніка Соф'і Яфімаўны, выйшла значна скарочаная цэнзурай аповесць “Я стаў партызанам”.

Гэтае выданне ўяўляе сабой аповесць без купюр. Яно заснавана на першым варыянце аповесці, датаваным 1967 годам. Дакументальны матэрыял захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (Ф. 304. Воп. 2. Адз. зах. 36-37).

Кніга “Эпитафия без елея. Страницы воспоминаний партизана” – своеасаблівая даніна павагі да пісьменніка Навума Перкіна, 100-гадовы юбілей якога адзначаўся ў 2012 годзе, і добрая магчымасць для кожнага з нас даведацца тую самую праўду, якую доўгія гады хацеў данесці да свайго чытача аўтар.