"Аўтограф": альманах. Выпуск 2

Аўтограф: альманах. Выпуск 2. Аўтар праекта і ўкладальнік Г.В. Запартыка; навуковы рэдактар В.В. Жыбуль; рэдакцыйная калегія: Ю.А. Бачышча, Н.С. Гардзіенка, В.В. Жыбуль, Г.В. Запартыка, Т.В. Іванова. Мінск: Колорград, 2021. – 370 с. ISBN 978-985-596-873-4.

Альманах «Аўтограф» змяшчае выбраныя даклады, якія прагучалі на «Узвышаўскіх чытаннях» і «Архіўных чытаннях» у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў 2011–2020 гг. Даклады прысвечаны фондам, дакументам і праблемам практычнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, а таксама вынікам даследаванняў па гісторыі літаратуры і культуры ХХ ст., якія ажыццяўляліся архівістамі, літаратуразнаўцамі і гісторыкамі ў апошняе дзесяцігоддзе.