Анатолий Васильевич Богатырев: материалы, документы, статьи о творчестве

Анатолий Васильевич Богатырев: материалы, документы, статьи о творчестве / сост. Е. В. Лисова, В. В. Невдах; редкол.: Е. Н. Дулова и др. – Минск: учреждение образования «Белорусская государственная академия музыки», 2014. – 427 с.

У кнізе прадстаўлены матэрыялы і дакументы, якія тычацца жыцця і творчасці выдатнага беларускага кампазітара, народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і БССР А. В. Багатырова (1913 - 2003), а таксама артыкулы пра яго творчасць, якія належаць беларускім музыказнаўцам розных пакаленняў.

Значная частка прадстаўленых дакументаў захоўваецца ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва: аўтабіяграфія кампазітара (Ф. 190. Воп. 1. Адз. зах. 23); успаміны аб сучасніках (Ф. 190. Воп. 2. Адз. зах. 174, 176); дзённікавыя запісы пад час паездак у ГДР, Румынію, Вялікабрытанію (Ф. 190. Воп. 2. Адз. зах. 181, 182, 184, 185); лісты А.В. Багатырова да С.Г. Нісневіч (Ф. 236. Воп. 2. Адз. зах. 48), да В.А. Яфімава (Ф. 134. Воп. 1. Адз. зах. 54); ліст С.У. Палонскага да А.В. Багатырова (Ф. 190. Воп. 2. Адз. зах. 197); ліст Н.Ф. Сакалоўскага да А.В. Багатырова (Ф. 190. Воп. 2. Адз. зах. 196) і іншыя матэрыялы.

Член рэдкалегіі выдання - дырэктар архіва-музея Г.В. Запартыка.

Выданне адрасуецца студэнтам і навучэнцам вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, выкладчыкам, музыказнаўцам, а таксама шырокаму колу аматараў музыкі, якія цікавяцца гісторыяй беларускай культуры.