Адам Бабарэка. Збор твораў у двух тамах.

Бабарэка, Адам. Збор твораў у двух тамах: Том 1. Літаратурна-крытычныя працы. – Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2011. – 939 с., іл.

Бабарэка, Адам. Збор твораў у двух тамах: Том 2. Проза, паэзія, філязофія, публіцыстыка, запісныя кніжкі, дзёньнікі, лісты. – Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2011. – 726 с., іл.

Выданне заснавана на дакументах з асабістага фонду Адама Бабарэкі, якія захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд №407). Фонд складаецца з 356 адзінак захоўвання, якія ўключаюць 1225 дакументаў, і 7 музейных прадметаў, сярод якіх – гальштук, гадзіннік, шахматы, а таксама абрус, якім, паводле сямейнай легенды, накрываўся стол падчас урачыстых пасяджэнняў “Узвышша”.

У кнігу ўвайшлі амаль усе выяўленыя літаратурна-крытычныя, празаічныя, філасофскія, публіцыстычныя і паэтычныя творы Адама Бабарэкі, а таксама запісныя кніжкі, дзённікі і лісты.

Укладальнікамі зборніка з’яўляюцца дачка празаіка А.А. Бабарэка, дырэктар архіва-музея Г.В. Запартыка і вядучы навуковы супрацоўнік архіва-музея, кандыдат філалагічных навук В.В. Жыбуль.