На гэтай старонцы Вы можаце знайсці інфармацыю аб выданнях, якія ўбачылі свет пры непасрэдным удзеле Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.
На гэтай старонцы Вы можаце знайсці інфармацыю аб выданнях, якія ўбачылі свет пры непасрэдным удзеле Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.
Першы выпуск архіўнага альманаха “Аўтограф” змяшчае выбраныя артыкулы і публікацыі, прысвечаныя фондам, дакументам і праблемам практычнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.
У выданні ўпершыню пад адной вокладкай друкуюцца дзённікі чатырох беларускіх пісьменнікаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны: Міколы Лобана, Антона Алешкі, Пятра Валкадаева і Вісарыёна Гарбука.
Заснаваны на ліставанні аповед пра тое, як у 1950-я гады на Захадзе рыхтаваўся збор выбранай паэзіі Янкі Купалы.
У кнігу ўвайшлі вершы як уключаныя аўтарам у прыжыццёвыя зборнікі, так і тыя, што друкаваліся толькі ў газетах і часопісах.
Кнігу выдатнага беларускага гісторыка, першага прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі Усевалада Ігнатоўскага (1881-1931) склалі самыя значныя яго працы, у якіх раскрываецца беларуская мінуўшчына.
Мемуары вядомай артысткі, педагога, літаратаркі, дзяячкі беларускага адраджэння Паўліны Мядзёлкі (1893-1974).
“Выбраныя творы” – першая спроба прадставіць найлепшае з паэтычнай і празаічнай спадчыны Алеся Наўроцкага пад адной вокладкай.
Аповед пра жыццё і дзейнасць амерыканскай беларускі, бібліёграфа, даследчыцы сярэднявечнай літаратуры.
Спадчына літаратуразнаўцы, грамадскага дзеяча, бібліятэкара Беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні Уладзіміра Самойлы.