XVII Архіўныя чытанні ў БДАМЛМ (03.10.2019)

3 кастрычніка 2019 г., напярэдадні Дня архівіста, адбыліся чарговыя ХVІІ Архіўныя чытанні. Гэтым разам асноўнымі тэматычнымі кірункамі чытанняў былі ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, а таксама дакументальная спадчына партархіваў, пытанні яе гісторыі і навуковага выкарыстання.