Навіны

Усе навіны

Круглы стол да 35-годдзя часопіса "Роднае слова"

Падчас мерапрыемства вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, кандыдат філалагічных навук Віктар Жыбуль атрымаў ганаровую падзяку за плённае супрацоўніцтва з часопісам “Роднае слова” на ніве гуманітарна-асветніцкага выхавання і ў сувязі з 35-годдзем выдання.

Круглы стол “Захаванне і папулярызацыя гістарычнай памяці. Пісьменнікі-землякі: Язэп Пушча”

28 лютага 2023 г. у Гатаўскай сельскай бібліятэцы-клубе ў рамках абласнога праекта “Пісьменнікі – ураджэнцы роднага краю” адбыўся круглы стол “Захаванне і папулярызацыя гістарычнай памяці. Пісьменнікі-землякі: Язэп Пушча”.

Архіў-музей наведалі слухачы Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДУКМ

15 лютага 2023 года супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ў межах рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе” падзяліліся сваім вопытам са слухачамі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДУКМ

Запрашаем школьнікаў і студэнтаў далучыцца да рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе”

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў, а таксама настаўнікаў і выкладчыкаў далучыцца да рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе”, арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Выстава “Чалавек палымянага сэрца” да 120-годдзя Любові Мазалеўскай

Да 120-годдзя рэжысёра, педагога, актрысы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Любові Іванаўны Мазалеўскай (1903-1964), у Год міру і стварэння, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва падрыхтаваў дакументальную выставу “Чалавек палымянага сэрца”.

Выстава “Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы!..”

20 студзеня 2023 года, у Год міру і стварэння, у Літаратурным музеі Петруся Броўкі прайшло адкрыццё выставы “Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы!..”, арганізаванай музеем народнага паэта Беларусі сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

З Новым годам і Калядамі!

Калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва віншуе ўсіх з Новыі годам і Калядамі!

Экскурсіі для навучэнцаў у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва

27 і 28 снежня 2022 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў межах рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе” прайшлі экскурсіі для навучэнцаў сярэдніх школ г. Мінска.

Да 100-годдзя пісьменніцы Алены Васілевіч (1922-2021)

У гонар 100-годдзя пісьменніцы Алены Васілевіч (1922–2021), пад знакам Года гістарычнай памяці і 100-годдзя архіўнай службы Беларусі прапануем вам азнаёміцца з некаторымі дакументамі, якія захоўваюцца ў архіве-музеі ў яе асабістым фондзе.

Віртуальная выстава "Сяброўскі шарж"

Да Года гістарычнай памяці і 100-годдзя архіўнай службы Беларусі на сайце Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва размешчана віртуальная выстава “Сяброўскі шарж”.