Завершана навуковае апісанне шэрагу фондаў

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва завяршыў навуковае апісанне фондаў:

Фонд № 84 “Скрыган Янка (Іван Аляксеевіч), празаік, паэт” (вопіс № 2).

У выніку навукова-тэхнічнай апрацоўкі складзены вопіс № 2 у колькасці 78 адз. зах. (482 дак.) за 1954-1992 гг. (асоб. дак. 1993-2000 гг.). Гэта рукапісы Я.Скрыгана (апавяданні, накіды выступленняў, успаміны, артыкулы і інш.); пераклады твораў Я.Скрыгана на рускую, індыйскую і латышскую мовы; перапіска; дакументы да біяграфіі Я.Скрыгана (дакументы да яго рэабілітацыі, дагаворы з выдавецтвамі, запрашэнні на юбілейныя вечары і інш.); вершы і артыкулы пра Я.Скрыгана, рэцэнзіі на яго творы і іншыя дакументы.

Фонд № 221 “Ліснеўскі Іван Яўгенавіч, акцёр, рэжысёр” (вопіс № 2).

У выніку навуковага апісання складзены вопіс № 2 у колькасці 24 адз. зах. (37 дак.) за 1948, [1960-я – 1990-я] гг. Гэта рукапісы І.Ліснеўскага (нарысы, нататкі, артыкулы, п’есы, выпіскі з розных выданняў пра беларускія і рускія тэатры) і дакументы, сабраныя І.Ліснеўскім (артыкулы Я.Крыгера, С.Міско, М.Манохіна, В.Маеўскага і інш., афіша літаратурна-музычнага канцэрта).

Фонд № 424 “Гарачы Эдуард Мікалаевіч, акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь” (вопіс № 1).

У выніку навукова-тэхнічнай апрацоўкі складзены вопіс № 1 у колькасці 62 адз. зах. (172 дак.) за 1945-1990 гг. Гэта творчыя дакументы Э.Гарачага (фатаграфіі ў ролях і сцэнах са спектакляў, сыграных у ТЮГ БССР, Магілёўскім абласным драмтэатры, Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР імя М.Горкага, тэлеспектакляў, кадраў і кінапроб з мастацкіх фільмаў); дароўныя надпісы Э.Гарачаму ад розных асоб; дакументы да біяграфіі і пра Э.Гарачага; шаржы, партрэты, фотапартрэты, фатаграфіі індывідуальныя і ў групах.

Фонд № 135 “Матукоўскі Мікалай Ягоравіч, драматург, кінасцэнарыст, публіцыст” (вопіс № 1).

У выніку навуковага апісання складзены вопіс № 1 у колькасці 15 адз. зах. (26 дак.) за 1964-1991 гг. Гэта рукапісы М.Матукоўскага (камедыя-вадэвіль, гераічная трагедыя, камедыі, драмы, сцэнарый мастацкага фільма, артыкул) і індывідуальная фатаграфія.

Фонд № 319 “Цімафеева Людміла Яфімаўна, артыстка, заслужаная артыстка БССР” (вопіс № 1).

У выніку навукова-тэхнічнай апрацоўкі складзены вопіс № 1 у колькасці 36 адз. зах. (142 дак.) за 1955-1986 гг. Гэта фатаграфіі Л.Цімафеевай у ролях і сцэнах са спектакляў, сыграных у ТЮГ БССР; дакументы да біяграфіі і пра Л.Цімафееву (праграмы спектакляў, запрашэнні, артыкулы, рэцэнзіі і інфармацыі); фатаграфіі ў групах з дзеячамі мастацтваў.

Фонд № 357 “Дуброўскі Міхаіл Георгіевіч, паэт, драматург, перакладчык, педагог” (вопіс № 1).

У выніку навуковага апісання складзены вопіс № 1 у колькасці 86 адз. зах. (597 дак.) за 1909-1982 гг. Гэта рукапісы М.Дуброўскага (вершы і вершаваныя апавяданні, п’еса, лібрэта, дысертацыя, пераклады М.Дуброўскага з англійскай, італьянскай, нямецкай, польскай і рускай мовы); перапіска; дакументы да біяграфіі (асабістыя дакументы і дакументы службовай дзейнасці); фатаграфіі.

Фонд № 211 “Кулакоўскі Аляксей Мікалаевіч, празаік, заслужаны работнік культуры БССР” (вопіс № 2).

У выніку навукова-тэхнічнай апрацоўкі складзены вопіс № 2 у колькасці 49 адз. зах. (220 дак.) за 1954-1977 гг. Гэта рукапісы А.Кулакоўскага (урыўкі з раманаў, аповесць, цыклы апавяданняў, навел, эцюдаў, гумарэскі, артыкулы і інш.); пераклады твораў А.Кулакоўскага на рускую, украінскую, чувашскую мовы; перапіска; ганаровыя граматы, дыпломы, падзякі пісьменніку; артыкулы пра А.Кулакоўскага, рэцэнзіі на яго творы; фатаграфіі і іншыя дакументы.

Фонд № 384 “Ступакоў Юрый Фёдаравіч, акцёр, народны артыст БССР” (вопіс № 1).

У выніку навуковага апісання складзены вопіс № 1 у колькасці 42 адз. зах. (76 дак.) за [кан. 1950х] – 1986 гг. Гэта творчыя дакументы (фатаграфіі ў ролях, сыграных у Севастопальскім рускім драматычным тэатры імя А.В.Луначарскага і Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР імя М.Горкага, тэксты роляў); асабістыя дакументы (членскія білеты, пасведчанні); віншавальныя тэлеграмы, ганаровыя граматы; фатаграфіі і іншыя дакументы.

Фонд № 332 “Пруднікаў Павел Іванавіч, паэт, празаік, нарысіст, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь” (вопіс № 1).

У выніку навукова-тэхнічнай апрацоўкі складзены вопіс № 1 у колькасці 44 адз. зах. (272 дак.) за 1956 – [кан. 1990-х], коп. 1931 – [1933]. Гэта творчыя дакументы П.Пруднікава (аповесці, сцэнарыі тэлеперадач, зборнікі дакументальных апавяданняў, вершаў, мемуараў, артыкулы, нататкі, рэцэнзіі, выступленні і інш.); перапіска; дакументы аб рэабілітацыі П.Пруднікава; дакументы да юбілеяў; артыкулы і нататкі пра П.Пруднікава; індывідуальныя і групавыя фатаграфіі і іншыя дакументы.

Фонд № 194 “Жычка Хведар Дзмітрыевіч, паэт, празаік, перакладчык” (вопіс № 3).

У выніку навуковага апісання складзены вопіс № 3 у колькасці 73 адз. зах. (369 дак.) за 1952-1992 гг. Гэта рукапічы Х.Жычкі (падборкі вершаў і апавяданняў да мяркуемых зборнікаў, артыкулы, аўтабіяграфіі, пераклады з розных моў, сшыткі і канцылярскія кнігі з рукапісамі апавяданняў, вершаў, перакладаў і інш.); малюнкі Х.Жычкі (пейзажы, накіды аўтапартрэтаў, партрэтаў розных пісьменнікаў і інш.); перапіска; дакументы да біяграфіі Х.Жычкі і пра яго (нататкі для інтэрв’ю, пераклады вершаў Х.Жычкі на польскую мову) і інш.

Фонд № 380 “Герус Сямён Пятровіч, графік” (вопіс № 1).

У выніку навукова-тэхнічнай апрацоўкі складзены вопіс № 1 у колькасці 30 адз. зах. (101 дак.) за 1931-1975 гг. Гэта рукапісы С.Геруса (артыкулы, тэксты выступленняў на тэлебачанні, семінары, выстаўцы, на з’ездах мастакоў і інш.); выразкі з часопісаў і газет з рэпрадукцыямі работ мастака; перапіска; дакументы да біяграфіі (анкета, характарыстыка-рэкамендацыя, грамата, буклет выстаўкі і інш.); артыкулы пра С.Геруса і яго творчасць; фатаграфіі.

Фонд № 386 “Чуркін Аскольд Мікалаевіч, графік” (вопіс № 1).

У выніку навуковага апісання складзены вопіс № 1 у колькасці 24 адз. зах. (27 дак.) за [1949-1985 гг.]. Гэта карыкатуры А.Чуркіна да мяркуемага альбома (з подпісамі да іх і прадмовай З.Азгура); індывідуальныя фатаграфіі А.Чуркіна і групавыя.

Фонд № 95 “Аксакаў Сяргей Сяргеевіч, кампазітар” (вопіс № 2).

У выніку навукова-тэхнічнай апрацоўкі складзены вопіс № 2 у колькасці 27 адз. зах. (45 дак.) за [1850-я] – 1961, 2009 гг. Гэта творчыя дакументы С.Аксакава (п’еса для фартэпіяна, рамансы і песні для голасу з фартэпіяна); копіі асабістых дакументаў; групавыя фатаграфіі С.Аксакава; дакументы сваякоў С.Аксакава; дакументы А.Ц.Грачанінава (сімфонія, рамансы, фатаграфіі).

Фонд № 206 “Туранкоў Аляксей Яўлампавіч, кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР” (вопіс № 2).

У выніку навуковага апісання складзены вопіс № 2 у колькасці 36 адз. зах. (113 дак.) за 1918-1986 гг. Гэта творчыя дакументы А.Туранкова (опера, вакальныя творы і інш.), артыкулы і нататкі пра кампазітара, праграма опернага спектакля, фатаграфіі і іншыя дакументы; дакументы К.Я.Туранковай (віншавальныя тэлеграмы, паштоўкі і пісьмы, выяўленчыя дакументы).

*На фатаграфіі заслужаная артыстка БССР Людміла Цімафеева з артыстамі ТЮГ БССР. 11.01.1958 г. Адкрыццё сезону.

16 чэрвеня 2021 г.