Завершана навуковае апісанне фондаў

Фонд № 503 “Салавей Алесь (Радзюк Альфрэд, Кадняк Альберт), паэт”.

У выніку навукова-тэхнічнай апрацоўкі складзены вопіс № 1 у колькасці 58 адз. зах. (401 дакумент) за 1923-1983 гг. Гэта рукапісы А.Салаўя (зборнікі вершаў, вершы, сцэнкі, апавяданні, успаміны пра сваё жыццё, пераклады А.Салаўя вершаў з англійскай, польскай, украінскай моў і пераклады яго твораў); перапіска; дакументы пра А.Салаўя (анкета-заява сябра БІНіМа, артыкулы, вершы, прысвечаныя А.Салаўю, арыткулы пра выступленні А.Салаўя на творчых вечарах, артыкулы, прысвечаныя яго памяці і інш.); сабраныя А.Салаўём вершы Н.Арсенневай, В.Ластоўскага, К.Данелайціса, юбілейны зборнік “25-лецьце Беларускае гімназіі ў Вільні. 1919-1944”; дакументы, сабраныя да выдання пасмяротнага зборніка твораў А.Салаўя “Нятускная краса”; фатаграфіі індывідуальныя і ў групах.

Фонд № 507 “Дудзіцкі Уладзімір (Гуцько Уладзімір Ермалаевіч), паэт, празаік, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч”.

У выніку навукова-тэхнічнай апрацоўкі складзены вопіс № 1 у колькасці 40 адз. зах. (190 дакументаў) за 1933-1994 гг. Гэта рукапісы У.Дудзіцкага (вершы, падборкі вершаў, накіды да іх, урыўкі з аповесці “Голас крыві”, артыкулы, нататкі і інш.); вершы У.Дудзіцкага ў перакладзе Г.Рыдмюлера, Ю.Лабадоўскага, Б.Аляксандрава на нямецкую, польскую і ўкраінскую мовы; сабраныя і сістэматызаваныя Лявонам і Аленай Юрэвічамі творы У.Дудзіцкага да Збору твораў “Напярэймы жаданьням”; перапіска; успаміны А.Крэйн (дачкі У.Дудзіцкага) пра бацьку на англійскай мове; індывідуальныя фатаграфіі.

Фонд № 344 “Непачаловіч Янка (Іван Данілавіч), паэт”.

У выніку навукова-тэхнічнай апрацоўкі складзены вопіс № 1 у колькасці 31 адз. зах. (231 дакумент) за 1941-1990 гг. Гэта рукапісы Я.Непачаловіча (вершы, якія ўвайшлі ў яго паэтычныя зборнікі, вершы паэта ў перакладзе Ф.Яфімава на рускую мову); перапіска; біяграфічныя дакументы аб удзеле ў партызанскім руху на Міншчыне, пасведчанні да медалёў, дыплом аб заканчэнні літфака завочнага аддзялення Мінскага дзяржаўнага педінстытута імя М.горкага, працоўная кніжка, давелкі, дагаворы і інш.; фатаграфіі індывідуальныя і ў групах.

Фонд № 512 “Шакун Леў Міхайлавіч, мовазнавец”.

У выніку навукова-тэхнічнай апрацоўкі складзены вопіс № 1 у колькасці 421 адз. зах. (453 дакумента) за [1953]-1996 гг. Гэта рукапісы Л.М.Шакуна (доктарская дысертацыя “Развіццё беларускай літаратурнай мовы”, дапаможнік для студэнтаў-завочнікаў філалагічных факультэтаў “Гісторыя беларускай літаратурнай мовы”, артыкулв на гісторыі беларускай літаратурнай мовы, даклады, выступленні на абаронах дысертацый, рэцэнзіі, водгукі на дысертацыі і інш.); картатэка па беларускім мовазнаўстве (уключае інфармацыю пра развіццё беларускай мовы ад старажытнасці да нашых дзён, складаецца з 30 575 картак); перапіска; дакументы да біяграфіі (запрашэнні на навуковыя канферэнцыі, выпіскі праверак, рэцэнзія на “Гісторыю беларускага мовазнаўства” Л.М.Шакуна” і інш.); фатаграфіі індывідуальныя і ў групах з выкладчыкамі, аспірантамі БДУ і інш.

Фонд № 54 “Віцінг Яўген Эдуардавіч, оперны спявак, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР і Латвійскай ССР; Лук’янава Тамара Іосіфаўна (жонка Я.Э.Віцінга), оперная спявачка”.

У выніку навукова-тэхнічнай апрацоўкі складзены вопіс № 3 у колькасці 65 адз. зах. (228 дакументаў) за [1890-я]-1968 гг. Гэта творчыя дакументы Я.Э.Віцінга: арыі з опер, фатаграфіі ў ролях. Дакументы да біяграфіі: працоўная кніжка, афіша канцэрта Дзяржфілармоніі Латвійскай ССР, афіша канцэрта студэнтаў Белдзяржкансерваторыі. Выяўленчыя дакументы. Дакументы артыстычнай дзейнасці Т.І.Лук’янавай: фатаграфіі ў ролях, сцэн з оперных спектакляў. Пісьмы да Т.І.Лук’янавай. Дакументы да біяграфіі: рэпертуарны спіс, запрашальныя білеты, дакументы педагагічнай і творчай дзейнасці. Праграмы і афішы канцэртаў і оперных спектакляў. Дакументы пра Т.І.Лук’янаву: рэцэнзіі, водгукі, артыкулы. Выяўленчыя дакументы.

Фонд № 337 “Акружная Святлана Арцёмаўна, актрыса, народная артыстка БССР”.

У выніку навукова-тэхнічнай апрацоўкі складзены вопіс № 1 у колькасці 19 адз. зах. (68 дакументаў) за 1969-1990 гг. Гэта творчыя дакументы С.А.Акружной: фатаграфіі ў ролях і сцэнах са спектакляў, сыграных у тэатры імя Я.Коласа, праграма спектакля тэатра імя Я.Коласа П.Шэно “Будзьма здаровы!”, указ аб прысваенні С.А.Акружной ганаровага звання “Заслужаная артыстка БССР”. Дакументы пра С.А.Акружную: артыкулы пра тэатр і гастролі, рэцэнзіі на спектаклі. Пісьмы ад прыхільнікаў. Фотапартрэты С.А.Акружной.

Фонд № 348 “Някрасаў Генадзь Канстанцінавіч, заслужаны артыст БССР”.

У выніку навукова-тэхнічнай апрацоўкі складзены вопіс № 1 у колькасці 57 адз. зах. (135 дакументаў) за 1937-1987 гг. Гэта фатаграфіі Г.К.Някрасава ў ролях і сцэнах са спектакляў; дакументы аб узнагародах; праграмы і афішы спектакляў; рэцэнзіі на спектаклі, артыкулы пра гастролі; фатаграфіі індывідуальныя і ў групах.

Фонд № 286 “Дорскі Іосіф Львовіч, драматург; Бялінская Марыя Сяргееўна (жонка Дорскага І.Л.), актрыса, народная артыстка БССР”.

У выніку навукова-тэхнічнай апрацоўкі складзены вопіс № 1 у колькасці 30 адз. зах. (57 дакументаў) за 1922-[1980-я] гг. Гэта рукапісы І.Л.Дорскага (п’еса, нарысы), праграма спектакля Вялікалукскага драматычнага тэатра па п’есе І.Л.Дорскаг “Право на счастье”; фатаграфіі індывідуальная і ў групах. Фатаграфіі М.С.Бялінскай у ролях і сцэнах са спектакляў тэатра імя Я.Коласа, тэатра імя Я.Купалы; фатаграфіі індывідуальныя і ў групах.

24 кастрычніка 2019 г.