Запрашаем на XVIII Узвышаўскія чытанні!

Арганізацыйны камітэт па правядзенні

УЗВЫШАЎСКІХ ЧЫТАННЯЎ

паведамляе, што Васямнаццатыя чытанні “Беларуская літаратура і пачаткі дзяржаўнасці” пройдуць у Мінску 25 мая 2018 г.

Плануюцца для абмеркавання 2 тэматычныя кірункі:

І. Да 100-годдзя беларускай дзяржаўнасці: роля дзеячаў літаратуры і мастацтва;

ІІ. Літаратурны працэс 1920 – 1930-х гг.: тэндэнцыі і набыткі.

Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем тэмы, прозвішча, навуковай ступені, пасады і месца працы і адрасам аўтара просім дасылаць да 22 мая 2018 г. па адрасе:

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, 220030, Мінск, Рэспубліка Беларусь,

альбо па электронным адрасе: bdamlim@tut.by

Даведкі па тэлефонах: 327-47-81; 327-11-88.

Выступоўцам неабходна прадставіць надрукаваны тэкст і яго электронную версію ў фармаце Microsoft Word, Times New Roman, 14 пт. Спасылкі, пазначаныя індэксам, у канцы тэксту.

ЗАЯЎКА

удзельніка XVIІІ УЗВЫШАЎСКІХ ЧЫТАННЯЎ

25 мая 2018 г., г. Мінск

Прозвішча___________________________________________________________

Імя__________________________________________________________________

Імя па бацьку________________________________________________________

Пасада______________________________________________________________

Поўная назва ўстановы________________________________________________

Вучоная ступень, вучонае званне_______________________________________

Паштовы адрас арганізацыі____________________________________________

Кантактны тэлефон, факс, e-mail_______________________________________

Тэма даклада_________________________________________________________

 

2 красавіка 2018 г.