Запрашаем на XVII Архіўныя чытанні!

Арганізацыйны камітэт па правядзенні

АРХІЎНЫХ ЧЫТАННЯЎ

паведамляе, што Сямнаццатыя чытанні пройдуць

у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва

і Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

3 кастрычніка 2019 г.

Плануюцца для абмеркавання 3 тэматычныя кірункі:

І. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь: вопыт узаемадзеяння і супрацоўніцтва.

ІІ. Дакументальная спадчына партархіваў: пытанні гісторыі і навуковага выкарыстання.

ІІІ. Пошук і выяўленне крыніц па гісторыі беларускай літаратуры і культуры.

 

Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем тэмы, прозвішча, навуковай ступені, пасады і месца працы і адрасам аўтара просім дасылаць да 30 верасня 2019 г. па электронных адрасах: bdamlim@tut.by,  m.skomoroschenko@narb.by.

Даведкі па тэлефонах: 327-47-81, 327-11-88, 267-49-37.

Працоўныя мовы: беларуская, руская.

Выступоўцам неабходна прадставіць надрукаваны тэкст і яго электронную версію ў фармаце Microsoft Word, Times New Roman, 14 пт, адзінарны інтэрвал. Спасылкі, пазначаныя індэксам, у канцы тэксту. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў выступленняў для ўключэння ў зборнік матэрыялаў канферэнцыі.

 

ЗАЯЎКА

удзельніка XVII АРХІЎНЫХ ЧЫТАННЯЎ

3 кастрычніка 2019 г., г. Мінск

Прозвішча___________________________________________________________

Імя__________________________________________________________________

Імя па бацьку________________________________________________________

Пасада______________________________________________________________

Поўная назва ўстановы________________________________________________

Вучоная ступень, вучонае званне_______________________________________

Паштовы адрас арганізацыі____________________________________________

Кантактны тэлефон, факс, e-mail_______________________________________

Тэма даклада_________________________________________________________

9 верасня 2019 г.