Запрашаем на XVІ Архіўныя чытанні!

Арганізацыйны камітэт па правядзенні

АРХІЎНЫХ ЧЫТАННЯЎ

паведамляе, што Шаснаццатыя чытанні, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння

артысткі, педагога, мемуарысткі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Паўліны Мядзёлкі (1893 – 1974),

пройдуць у Мінску 4 кастрычніка 2018 г.

Плануюцца для абмеркавання 2 тэматычныя кірункі:

  1. Жыццё і дзейнасць Паўліны Мядзёлкі ў кантэксце часу.
  2. Новыя адкрыцці ў архіўнай навуцы: гісторыя, літаратуразнаўства, мастацтвазнаўства.

Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем тэмы, прозвішча, навуковай ступені, пасады і месца працы і адрасам аўтара просім дасылаць да 1 кастрычніка 2018 г. па адрасе: Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, 220030, Мінск, Рэспубліка Беларусь. Альбо па электронным адрасе: bdamlim@tut.by. Даведкі па тэлефонах: 327-47-81; 327-11-88.

Выступоўцам неабходна прадставіць надрукаваны тэкст і яго электронную версію ў фармаце Microsoft Word, Times New Roman, 14 пт. Спасылкі, пазначаныя індэксам, у канцы тэксту. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў выступленняў для ўключэння ў зборнік матэрыялаў канферэнцыі.

ЗАЯЎКА

удзельніка ХVІ АРХІЎНЫХ ЧЫТАННЯЎ

4 кастрычніка 2018 г., г. Мінск

Прозвішча___________________________________________________________

Імя__________________________________________________________________

Імя па бацьку________________________________________________________

Пасада______________________________________________________________

Поўная назва ўстановы________________________________________________

Вучоная ступень, вучонае званне_______________________________________

Паштовы адрас арганізацыі____________________________________________

Кантактны тэлефон, факс, e-mail_______________________________________

Тэма даклада_________________________________________________________

19 ліпеня 2018 г.