Запрашаем на XІХ Узвышаўскія чытанні!

Арганізацыйны камітэт па правядзенні

УЗВЫШАЎСКІХ ЧЫТАННЯЎ

паведамляе, што Дзевятнаццатыя чытанні пройдуць у Мінску 24 мая 2019 г.

Канферэнцыя прысвечана 120-годдзю з дня нараджэння

пісьменніка і літаратурнага крытыка Адама Бабарэкі.

Плануюцца для абмеркавання 2 тэматычныя кірункі:

І. Адам Бабарэка і крытыка “Узвышша”;

ІІ. Літаратурны працэс 1920 – 1930-х гг.: тэндэнцыі і набыткі.

Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем тэмы, прозвішча, навуковай ступені, пасады і месца працы і адрасам аўтара просім дасылаць да 21 мая 2019 г. па адрасе: Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, 220030, Мінск, Рэспубліка Беларусь. Альбо па электронным адрасе: bdamlim@tut.by. Даведкі па тэлефонах: 327-47-81; 327-11-88.

Выступоўцам неабходна прадставіць надрукаваны тэкст і яго электронную версію ў фармаце Microsoft Word, Times New Roman, 14 пт. Спасылкі, пазначаныя індэксам, у канцы тэксту. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў выступленняў для ўключэння ў зборнік матэрыялаў канферэнцыі.

ЗАЯЎКА

удзельніка XIХ УЗВЫШАЎСКІХ ЧЫТАННЯЎ

24 мая 2019 г., г. Мінск

Прозвішча___________________________________________________________

Імя__________________________________________________________________

Імя па бацьку________________________________________________________

Пасада______________________________________________________________

Поўная назва ўстановы________________________________________________

Вучоная ступень, вучонае званне_______________________________________

Паштовы адрас арганізацыі____________________________________________

Кантактны тэлефон, факс, e-mail_______________________________________

Тэма даклада_________________________________________________________

21 сакавіка 2019 г.