Запрашаем на ХІХ Архіўныя чытанні!

Арганізацыйны камітэт па правядзенні навуковых канферэнцый Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва

запрашае на ХІХ Архіўныя чытанні

“Беларуская літаратура і літаратуразнаўства 2-й паловы ХХ ст.”

Чытанні адбудуцца ў Мінску 1 кастрычніка 2021 г., у тым ліку і ў фармаце анлайн-канферэнцыі з далучэннем дасланых дакладаў (пры немагчымасці публічнага прачытання).

Для абмеркавання плануюцца 3 тэматычныя кірункі:

І. Насустрач стагоддзю Дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі: пошукі, знаходкі, даследаванні, архівазнаўчая праца.

ІІ. Пісьменнікі-юбіляры 2021 г.: Сцяпан Александровіч (100), Ніл Гілевіч (90), Генадзь Бураўкін (85) – перспектывы даследавання жыцця і творчасці.

ІІІ. Роля архіўных крыніц у напісанні гісторыі літаратуры.

Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем тэмы, прозвішча, навуковай ступені, пасады і месца працы і адрасам аўтара просім дасылаць да 27 верасня 2021 г. па адрасе: Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, 2200030, Мінск, Рэспубліка Беларусь, альбо па электронным адрасе: bdamlim@tut.by; info@bdamlm.by. Даведкі па тэлефонах: 316-47-81; 242-51-88.

Выступоўцам неабходна прадставіць надрукаваны тэкст і яго электронную версію ў фармаце Microsoft Word, Times New Roman, 14 пт. Спасылкі, пазначаныя індэксам, у канцы тэксту. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў выступленняў для ўключэння ў альманах “Аўтограф”.

ЗАЯЎКА

удзельніка ХІХ АРХІЎНЫХ ЧЫТАННЯЎ

1 кастрычніка 2021 г., г. Мінск

Прозвішча___________________________________________________________

Імя__________________________________________________________________

Імя па бацьку________________________________________________________

Пасада______________________________________________________________

Поўная назва ўстановы________________________________________________

Вучоная ступень, вучонае званне_______________________________________

Паштовы адрас арганізацыі____________________________________________

Кантактны тэлефон, факс, e-mail_______________________________________

Тэма даклада_________________________________________________________

 

13 ліпеня 2021 г.