Запрашаем на ХХ Узвышаўскія / XVIII Архіўныя чытанні!

Арганізацыйны камітэт па правядзенні навуковых канферэнцый Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва запрашае на аб’яднаныя

ХХ Узвышаўскія чытанні

«БДАМЛМ ЯК СКАРБНІЦА НАЦЫЯНАЛЬНАГА АРХІЎНАГА ФОНДУ»

(да 60-годдзя з часу заснавання) /

XVIII Архіўныя чытанні

«УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ І ЯГО ЧАС»

(да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка),

якія адбудуцца ў Мінску 2 кастрычніка 2020 г.

Чытанні пройдуць у фармаце анлайн-канферэнцыі з далучэннем дасланых дакладаў (пры немагчымасці публічнага прачытання).

Для абмеркавання плануюцца 2 тэматычныя кірункі:

І. Літаратурны працэс ХХ ст. у святле архіўных і музейных матэрыялаў;

ІІ. Біяграфія і творчая спадчына Уладзіміра Караткевіча: пошукі і знаходкі.

Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем тэмы, прозвішча, навуковай ступені, пасады і месца працы і адрасам аўтара просім дасылаць да 30 верасня 2020 г. па адрасе: Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, 220030, Мінск, Рэспубліка Беларусь. Альбо па электронным адрасе: bdamlim@tut.by. Даведкі па тэлефонах: 316-47-81; 242-51-88.

Выступоўцам неабходна прадставіць надрукаваны тэкст і яго электронную версію ў фармаце Microsoft Word, Times New Roman, 14 пт. Спасылкі, пазначаныя індэксам, у канцы тэксту.

Тэксты дакладаў будуць змешчаныя ў альманаху “Аўтограф”, задуманым у тым ліку і як пляцоўка для публікацыі матэрыялаў канферэнцый БДАМЛМ.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў для ўключэння ў выданне.

ЗАЯЎКА

удзельніка ХХ УЗВЫШАЎСКІХ / XVIII АРХІЎНЫХ ЧЫТАННЯЎ

2 кастрычніка 2020 г., г. Мінск

Прозвішча___________________________________________________________

Імя__________________________________________________________________

Імя па бацьку________________________________________________________

Пасада______________________________________________________________

Поўная назва ўстановы________________________________________________

Вучоная ступень, вучонае званне_______________________________________

Паштовы адрас арганізацыі____________________________________________

Кантактны тэлефон, факс, e-mail_______________________________________

Тэма даклада_________________________________________________________

4 верасня 2020 г.