Запрашаем на адкрыццё выставачнага праекта-мемарыяла “Страчаныя абліччы”

4 кастрычніка 2017 года а 17.30 у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта-мемарыяла "Страчаныя абліччы", прысвечанага беларускім літаратарам, якія пацярпелі ад рэпрэсій у 1920–1950-я гады.

Праект “Страчаныя абліччы” вяртае з забыцця імёны, якія доўгі час былі выкрэсленыя з гісторыі беларускай літаратуры і культуры. Прадстаўляе рарытэты, звязаныя з дзясяткамі сяброў і знаёмых Янкі Купалы, сярод якіх Уладзімір Дубоўка, Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Адам Бабарэка, Тодар Кляшторны, Юлі Таўбін, Платон Галавач, Уладзімір Жылка, Васіль Каваль, Мікалай Нікановіч, Валерый Маракоў, Алесь Звонак, Фларыян Ждановіч, Уладзіслаў Галубок і іншыя.

Праект рэалізуецца Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры.

Наведаць выставу можна будзе да 2 лістапада 2017 года.

3 кастрычніка 2017 года.