З Днём маці!

Дарагія Маці!

Віншуем Вас са святам!

Шчыра жадаем здароўя, міру і дабра, душэўнага спакою, шчасця, жаданых поспехаў і светлых падзей! Няхай вашы родныя і блізкія заўсёды атуляюць Вас клопатам і ўвагай, няхай дзеці радуюць сваімі дасягненнямі!

 

Рукі маці

Іх цалавала зямля

Сваімі пясчанымі вуснамі

I каласамі;

Неба сьпякотай, вятрамі, дажджамі

Іх цалавала.

 

Пража нямала

Зь іх выпіла ў ночы бяссонныя

Сьвежасьці раньняй.

Колькі яны запалілі сьвітаньняў,

Зораў над намі.

 

Колькі сягоньня на іх

Віднеецца чорных, глыбокіх

Шрамоў і маршчынаў,

Гэта сьляды, што навекі пакінуў

Шлях наш суровы.

 

Толькі заўсёды,

Як мы зьберымося дамоў

I на стол пакладзе рукі маці,

Быццам ад сонца, ад іх пасьвятлее ў хаце

I ў сэрцы.

Максім Танк