"Яўген Харытоненка. Да 100-годдзя з дня нараджэння"

З 14 студзеня па 14 лютага 2021 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь праходзіць персанальная рэтраспектыўная выстаўка “Яўген Харытоненка. Да 100-годдзя з дня нараджэння”, дзе дэманструюцца творы жывапісу са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (карціна "Вясковы эцюд" з дароўным надпісам аўтара народнаму мастаку Беларусі Сяргею Селіханаву) і Беларускага саюза мастакоў, з калекцыі сям’і мастака. У экспазіцыі таксама прадстаўлены два партрэты майстра, створаныя яго сябрамі-мастакамі – Міхаілам Бараянцам і Людмілай Сямыкінай, што належаць сям’і Харытоненка, і фатаграфіі Яўгена Харытоненкі розных гадоў з сямейнага архіва і фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Больш падрабязна пра выстаўку, час працы і кошт білетаў можна даведацца на сайце Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

25 студзеня 2021 г.