Выстава "З вышыні вялікага юбілею: Мележу і Шамякіну прысвячаецца"

Да 1 сакавіка 2021 г. у Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь працуе выстава “З вышыні вялікага юбілею: Мележу і Шамякіну прысвячаецца” з цыкла “Літаратура ў мастацтве”, прысвечаная 100-годдзю народных пісьменнікаў Беларусі Івана Паўлавіча Мележа і Івана Пятровіча Шамякіна.

Арганізатары выставы паставілі сваёй мэтай ахапіць як мага больш шырокую панараму жыцця і творчасці абодвух пісьменнікаў, іх багатай кінематаграфічнай спадчыны. Вы можаце азнаёміцца з дакументамі і матэрыяламі, якія адлюстроўваюць актыўную грамадскую, палітычную і дэпутацкую дзейнасць пісьменнікаў.

На выставе прадстаўлены унікальныя матэрыялы і выданні з фондаў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, дакументы Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, экспанаты са збораў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.

З фондаў архіва-музея шырокай публіцы прадстаўлены дакументы з асабістых фондаў Івана Мележа (тэксты выступленняў перад выбаршчыкамі, на выступленні сесіі Вярхоўнага Савета БССР, афішы аб вылучэнні ў дэпутаты, перапіска, фатаграфіі) і Івана Шамякіна (запісы з пасяджэнняў ААН, тэксты прамоў перад выбаршчыкамі, дэпутацкія мандаты, перапіска), а таксама матэрыялы па вытворчасці мастацкіх фільмаў “Криницы”, “Хлеб пахнет порохом”, “Брачная ночь”, “Люди на болоте”, “Возьму твою боль”, “Эпилог”.

Падрабязней даведацца пра выставу можна на сайце Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.

18 лютага 2021 г.