Выстава “Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы!..”

20 студзеня 2023 года, у Год міру і стварэння, у Літаратурным музеі Петруся Броўкі прайшло адкрыццё выставы “Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы!..”, арганізаванай музеем народнага паэта Беларусі сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Экспазіцыя распавядае пра шматгадовае сяброўства і творчае супрацоўніцтва Петруся Броўкі і Пятра Глебкі.

З фондаў архіва-музея на выставе прадстаўлены творчыя дакументы, фатаграфіі, копіі лістоў П. Глебкі, звесткі аб сябрах Мінскай філіі “Маладняка” і іншыя дакументы.

На мерапрыемстве прагучалі гісторыі з творчага і асабістага жыцця пісьменнікаў. Вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ Наталля Мізон распавяла пра цікавыя дакументы пісьменнікаў, якія захоўваюцца ў фондах архіва-музея.

Выстава будзе працаваць па 25 чэрвеня 2023 года. Больш падрабязна пра экспазіцыю, час працы і кошт білетаў можна даведацца на сайце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

23 студзеня 2023 г.