Выстава "Іване, жыві!"

28 верасня 2019 г. адбылося адкрыццё выставы “Іване, жыві!”, прысвечанай Івану Луцкевічу – палітычнаму дзеячу, археолагу, этнографу, публіцысту. Выстава праходзіць у межах VIII Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі.

На выставе прадстаўлены дакуманты са збораў Віленскага беларускага музея Івана Луцкевіча, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Літоўскага нацыянальнага музея, Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва, Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх, а таксама прыватных калекцый Маргарыты Пяровай і Алесі Луцкевіч.

Наведаць выставу можна да 18 кастрычніка 2019 г. на другім паверсе Еўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсітэта па адрасе: г. Вільнюс, Savičiaus g. 17.

3 кастрычніка 2019 г.