Віртуальная выстава "Сяброўскі шарж"

Да Года гістарычнай памяці і 100-годдзя архіўнай службы Беларусі на сайце Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва размешчана віртуальная выстава “Сяброўскі шарж”.

Шарж – погляд мастака на знешнасць чалавека, яе характэрныя асаблівасці, партрэт у гумарыстычнай форме. У адрозненне ад карыкатуры шарж не высмейвае недахопы, ён лагодны і выклікае ўсмешку. У шаржах на пісьменнікаў мастакі завастраюць рысы знешнасці, асобы і творчасці.

Прапануем вашай увазе калекцыю шаржаў на беларускіх пісьменнікаў з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

15 снежня 2022 г.